Все игры
Фотографии

Открытие Выставки "Проект"

24 мая (пятніца) 2013 года а 17 гадзіне ў ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы "ПРАЕКТ". "ПРАЕКТ" - выстава, што праходзіць пад эгідай секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў, супольнасці, якая аб'ядноўвае яркіх прадстаўнікоў беларускага мастацтва. Менавіта таму секцыя жывапісу здольна найбольш поўна прадставіць усю стылёвую і жанравую разнастайнасць мастацтва Беларусі. Пад экспазіцыю "Праекта" задзейнічаны ўсе чатыры залы Палаца мастацтва. У гэты ж час, пройдзе персанальная выстава Зоі Луцэвіч. На выставе будзе прадстаўлена звы.ш 150 твораў нашых знакамітых майстроў жывапісу -Анатоля Бараноўскага, Васіля Сумарава, Алега Маціевіча, Віталя Герасімава, Валерыя Шкарубы, Мікалая Бушчыка, Зоі Літвінавай, Анатоля Кузняцова, Уладзіміра Кожуха, Валянціна Губарава, Васіля Касцючэнкі, Рыгора Іванова, Уладзіміра Канцадайлава, Руслана Вашкевіча, Алены Бараноўскай, Мікалая Кірэева, Аляксандра Ксяндзова, Уладзіміра Клімушкі, а таксама прадстаўнікоў маладзейшага пакалення. Выставы можна наведаць з 24 мая па 16 чэрвеня 2013 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.