Все игры
Фотографии

Запрашаем на Калядкі

7 студзеня 2021 года у Клімавічах адбылося народнае гулянне «Прыйшла каляда - калядуючы». Само гулянне развярнулася на плошчы 50 год Вялікага кастрычніка. Сцэнічная пляцоўка была аформленая у стылі сялянскай хаты дзе гаспадары сустракалі калядоўшчыкаў. Разпачынаў свята адзін з вядомых персанажаў Дамавёнак Кузя, які усіх запрасіў на свята і даў стартавы адлік мерапрыемства. Адны за другімі калядоўшчыкамі змяняліся на сцэнічнай пляцоўкі. Народны ансамбль народнай песні «Цімаўляне» прыйлі да гаспадароў з пераапранутымі персанажамі: казой, мядзведзем і цыганкамі. Потым свай канцэртны выступ гаспадарам і гасцям свята, падаравалі народны ансамбль народнай песні «Беразуха». Кульмінацыяй свята было святочнае віншаванне Деда Мароза і Снягурачкі, а пасля прагучалі музычныя падарункі ад артыстаў раённага цэнтра культуры. Так сама для усіх тых, хто прыйшоў на свята была арганізавана гандаль індывіальных прадпрымальнікаў і раённага Дома раместваў. Працавалі фота-зоны. Гэтак жа святочныя каляды адбыліся у сельскіх установах цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Так у Родне была арганізава конкурсная праграма для дзяцей «Прыйшла Каляда – адчыняй вароты». У Лобжы адбылася тэатралізаваная праграма «Каляда да нас прыйшла». Гаспадыня Акуліна і гаспадар Фёдар сустракалі калядоўшчыкаў Казу і Мядзведзя, а тыя, у сваю чаргу, танцавалі і весялілі гаспадароў, за што і атрымалі падарункі. У аграгарадку Высокае была арганізавана праграма «Прыйшла Каляда». На працягу ўсяго меропрыемства дляы гасцей свята гучалі калядныя песні, прыпеўкі, правадзілісь гульні і забавы. У Макеявічах адбылася тэатралізаваная праграма «Каляды, Каляды - гэта казка-чароўнасць!». Гаспадыня Салоха разам з Чортам сустракалі калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі, цыгане, з мядзведзем, які паказваў сваю навуку, спявалі калядныя песні, варажылі, танцавалі, весялілі гасцей. У гэты калядны дзень усе атрымалі падарункі ад гаспадыні. Адным словам Каляды адбыліся на клімаўшчыне з вялікім размахам. Зверава М.І., метадыст аддзела КАР і НТ ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна» Фотаматэрыялы: Рэдакцыі раённай газеты «Родная ніва», Надзеі Сабіравай «Будзь у фокусе», з асабістага архіва устаноў ЦКС

Другие альбомы