Прывітаньне. Мы гурт BAND_A зь Менску. Наш афіцыйны сайт – www.band-a.com. Разам мы граем з 1997-га году, раней (з варыянтамі ў складзе) зваліся “Цмокі”. - У розны час удзельнічалі ў CD-зборках “More каханьня”, “Альтэрнатыва.by”, “Песьні свабоды 3”, “Басовішча XVII», “Тузін Гітоў 12”, “Незалежны я”. - У 2000-м быў запісаны прома-альбом “Уваход вольны”, трэкі зь якога трапілі на менскія FM-станцыі. … Читать всё
Прывітаньне. Мы гурт BAND_A зь Менску. Наш афіцыйны сайт – www.band-a.com. Разам мы граем з 1997-га году, раней (з варыянтамі ў складзе) зваліся “Цмокі”. - У розны час удзельнічалі ў CD-зборках “More каханьня”, “Альтэрнатыва.by”, “Песьні свабоды 3”, “Басовішча XVII», “Тузін Гітоў 12”, “Незалежны я”. - У 2000-м быў запісаны прома-альбом “Уваход вольны”, трэкі зь якога трапілі на менскія FM-станцыі. - Мы неаднаразова ўдзельнічалі ў фэстах “Басовішча”, “Рок-кола”, шмат гралі на адкрытых і закрытых пляцоўках у Менску, пакаталіся па Беларусі (Полацак, Віцебск, Гародня, Гомель, Магілёў і г.д.), мелі гонар дзяліць пляцоўкі з мэтрамі – “Крама”, “Уліс”, “Новае неба”. - У 2006 годзе, разам са зьменамі ў нашых галовах, складзе і гучаньні, гурт атрымаў назву BAND_A. У 2007-м наша песьня “Рэвалюцыя” ўвайшла ў тузін найлепшых беларускіх трэкаў па вэрсіі www.music.fromby.net. - У 2008-м мы прадстаўлялі Беларусь на буйным эўра-фэстывалі “Bazant Pohoda” (www.pohodafestival.sk). - У 2009-м быў запісаны альбом “Пазытывы” Свернуть