Подписать петицию, чтобы спасти жизни молодых людей
![]() Многие в Беларуси считают этих 2 парней невиновными во взрыве в минском метро, произошедшем 11 апреля 2011 года . Обвиняемым Дмитрию Коновалову и Владиславу Ковалеву прокуратура требует назначить высшую меру наказания в виде расстрела. Приговор будет объявлен 30 ноября. Между тем суд показал, что нет никаких ясных доказательств, что именно они совершили взрыв. Подписать петицию против смертной казни двум молодым людям можно, если пойти по ссылке - http://www.thepetitionsite.com/human-rights/death-penalty/. First Name - Имя Last Name - Фамилия Email - укажите свой e-mail Country - выберите свою страну из списка (Belarus) Street Address - укажите свой адрес, номер дома/кв и улицу только (никому не виден, но нужен для петиции, чтобы засчитали) City - город Postal Code - почтовый индекс For more impact, add a personal comment here - можете добавить комментарий по желанию. Жмите оранжевую кнопку - sign now |
Метки: Беларусь сегодня, петиция, заложники, взрыв в метро, минск
Як нас успрымаюць за мяжой / Как нас воспринимают за границей
Прачытала ў блогу Уладзіслава Ахроменка, які два тыдні знаходзіўся ў Тунісе.
P.S. Дык вось чым праславілася наша краіна. Чатыры (!) шматзначныя словы. |
Метки: Беларусь, Уладзіслаў Ахроменка
З Раством Хрыстовым! С Рождеством Христовым!
|
Метки: святы
Зорка Венера
|
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапаноўвае новую экспазіцыю
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і кампанія LIQUI MOLY прапаноўвае ўнікальную экспазіцыю пад назвай “Картина маслом”.
Гэта выстава – эксперымент, мэта якога – паглядзець, як сродкамі традыцыйных матэрыялаў могуць быць асэнсаваны творы, якія знаходзяцца на перадавым баку беларускага сучаснага мастацтва. Фатаграфія, відэа, інсталяцыя, арт-аб’екты і жывапіс алеем. Ці адбудзецца паміж імі дыялог. Наколькі яны далёкія адзін ад аднаго? Ці могуць яны ўзаемадзейнічаць паміж сабой? Прапануем паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з намі.
У праекце ўдзельнічаюць як вядомыя аўтары, так і маладыя мастакі. Сярод больш трыццаці ўдзельнікаў такія яскравыя асобы арт-поля як М. Гулін, А. Слабодчыкава, В. Брусінскі, Т. Сакалова, А. Лянкевіч, С. Кірушчанка, А. Некрашэвіч, З. Луцэвіч.
У рамках праекта адбудзецца шэраг майстар-класаў, прафесійных дыскусій і лекцый.
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” далучаецца да ініцыятывы кампаніі LIQUI MOLY у пошуку і падтрымцы маладых талентаў. Вынік гэтага ўнікальнага супрацоўніцтва будзе цікавы як прадзвінутай моладзі, так і паважанай кансерватыўнай публіцы і стане адной з яскравейшых падзей сярод мастацкіх праектаў восені.
Выстава пройдзе з 28 жніўня да 19 верасня 2010 года ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, пр. Незалежнасці, 37А)
Метки: навiны
Минский зоопарк 8 августа отметит свой День рождения!
Ожидаются увлекательные игры и забавы с переодеваниями от клоунов братьев Застенчевых, танцы различных народов мира от коллектива «Вокруг света», загадочный факир «Фахрадин», а также латиноамериканские хиты от группы «Либер тад». Яркие костюмы и мексиканский колорит мгновенно окунут гостей в праздничную атмосферу.
На территории зоопарка будет установлен настоящий вигвам, и все присутствующие увидят настоящих индейцев, вместе с которыми каждый желающий сможет пострелять из лука, сфотографироваться и научиться метать лассо! Любители спокойного отдыха смогут услышать индейские песни, понаблюдать за индейскими танцами, а также впервые услышать игру на флейте.
Гостей зоопарка также ждет специальная акция «С днем рождения зоопарк!», организованная компанией MARY KAY, встреча с ростовыми куклами, а праздничную концертную программу украсит выступление дуэта Леси Кодуш и Славы Нагорного.
Начало – 12.00.
Метки: навiны
новую песню ад "Ляписа Трубецкого" прэзентуе Adnak.by
"Купляй беларускае, купляй сваё, выкінь у смецце самсунгі і саньё!" -- радок з прыпеву песні, якая выконваецца ад імя простага беларускага хлопца ў традыцыйным для "ляпісаў" іранічным стылі.
Хоць музыканты пасмейваюцца з намаганняў прымусіць беларусаў купляць толькі айчынныя тавары, прадусар "Ляписа Трубецкого" Яўген Калмыкоў супакойвае: "Вядома, мы купляем беларускае. Мы ж тут жывем!".
Песня "Купляй беларускае!" -- сваеасаблівы постсткрыптум і падарунак для Першага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы "Adnak!", які скончыўся ў ліпені 2010.
Яўген Калмыкоў: "Мы не планавалі ўключаць песню ў які-кольвек альбом, бо гумар тэксту могуць зразумець толькі ў Беларусі".
Adnak.by і "Ляпісы" прэзентуюць відэашэраг да песні "Купляй беларускае!".
"Гэта не кліп, а відэаінсталяцыя. Песня нарадзілася пад час вяртання з аэрапорту "Мінск-2". Пабачаныя па дарозе кадры леглі ў аснову твору студэнта-аператара Аляксандара Галушкі, які паездзіў з камерай цягам сутак па Мінску і ваколіцах. Адзняты матэрыял лёг у аснову відэаісталяцыі," -- тлумачыць Яўген Калмыкоў.
Глядзець і слухаць "Купляй беларускае!": http://adnak.by/news/lyapis...
Метки: навiны
Фолк-фэст «Камяніца» абвяшчае хэдлайнераў і шукае таленты
Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо ў 5 кіламетрах ад Мінска (за аўтарынак «Малінаўка»). На маляўнічых лугах пад блакітным небам стаіць унікальная калекцыя помнікаў драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў з усёй Беларусі: дамы і цэрквы, млыны і гаспадарчыя будынкі.
Фестываль упершыню адбыўся год таму, сабраўшы каля 2 тысяч гледачоў. Тады музычную праграму ўзначалілі гурты Kriwi, «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум».
«У мінулым годзе мы хутчэй спрабавалі свае сілы, таму гэтым разам мы павінны ўсё зрабіць яшчэ лепш на ўсіх узроўнях, ад транспарту да музычнай праграмы, – распавядае каардынатар фестывалю Сяргей Чыгрынец. – Акрамя хэдлайнераў будуць іншыя досыць вядомыя гурты, але галоўнае – мы шукаем новыя таленты, каб паказаць іх на нашым фэсце. Бо нешта ўсе кажуць, што новых фолк-выканаўцаў няма, але мы не жадаем верыць у гэта».
Запісы трэба дасылаць на мэйл kamyanitsa@gmail.com да 15 жніўня. Лепшы гурт абярэ аўтарытэтнае журы на чале з Алегам Хаменка («Палац») і Іванам Кірчуком («Троіца»).
Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце http://fest.kamyanitsa.by. Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.
Метки: навiны
Нацбанк 20 ліпеня уводзіць у абарачэнне памятныя манеты “ЕўрАзЭС
Як паведамiлi ва Упраўленнi інфармацыі Нацыянальнага банка, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў абрамленні беларускага арнаменту “Жыцень”, што сімвалізуе высокую ўраджайнасць, дабрабыт, – знак Еўразійскай эканамічнай супольнасці; справа – год чаканкі, злева (на срэбнай) – проба сплаву; у ніжняй частцы манет надпісы: ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры ў абрамленні сцягоў дзяржаў, што ўваходзяць у склад Еўразійскай эканамічнай супольнасці, – выява зямнога шара, дзе на мацерыку Еўразія акцэнтаваны граніцы краін – членаў ЕўрАзЭС (на срэбнай манеце выява зямнога шара выканана галаграмай); па крузе надпіс: ЕЎРАЗІЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ • 10 ГОД.
Манеты адчаканены на РДП “Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан”: срэбныя якасцю “пруф”, медна-нікелевыя – “пруф-лайк”. Тыраж срэбнай манеты 3000 штук, медна-нікелевай – 3500 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Метки: навiны
Новы праект ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў"
Экспазіцыя Надзеі Макеевай Chrysalis створана паводле матываў апавядання Рэя Брэдбэры “Пераўтварэнне”. Апавяданне размяркоўваецца на 22 аркушах такім чынам, каб візуальна падкрэсліць кампазіцыйную змену тэксту і падмацоўваецца шэрагам разнастайных аб’ектаў: фатаграфічныя калажы, інструменты і мадэлі коканаў. “Гэта своеасаблівае пераасэнсаванне твору і развагі на тэму станаўлення чалавека на новым вітку эвалюцыі, якая змяняе арганізм з сярэдзіны і чыніць невыносны душэўны і фізічны боль, – тлумачыць Надзея. – Праект пра метамарфозы, якія адбываюцца ўнутры чалавека, пра ягонае перараджэнне і змену ўнутраных органаў у перыяд трансфармацыі. Крызаліс, Кукалка, абараняе чалавека ад вонкавага свету. Але наступіць момант, калі давядзецца выйсці вонкі. Ці можа істота, якая “вылупілася”, усё яшчэ называцца чалавекам, і як успрыме “нованароджанага” атачэнне? Найбольш чаканая рэакцыя на таго, хто моцна адрозніваецца ад іншых, – страх і агрэсія”.
Перавага чырвонага колеру, агрэсіўная форма інструментаў, фізіялагічнасць некаторых аб’ектаў – мастак не захапляецца таінствам пераўтварэння, а вобразна падкрэслівае жорсткасць і балючасць перараджэння і трансфармацыі. Аўтар не спрабуе адмовіцца ад празмернага наратыву і вобразнасці ды з гатоўнасцю мабілізуе знакавую сістэму, каб адкрыта выказацца супраць варожасці навакольнага свету.
Інсталяцыя Надзеі Макеевай Chrysalis створаная ў межах праграмы “Старт”, заснаванай галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”. Праграма накіраваная на пошук і падтрыманне маладых аўтараў, а таксама арганізацыю ў галерэі іх першай персанальнай выставы.
Сяргей Шабохін, каардынатар праграмы “Старт”
Нагадаем, што адбываецца гэта мерапрыемства па адрасу Мiнск,
праспект Незалежнасцi 37а (ст. м. Плошча Перамогi)
Метки: навiны
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае наведаць АртКірмаш
Натхняйцеся і купляйце беларускае!!!
[ далей → ]
Метки: Мастацтва
Грамадска-палітычная кампанія "Гавары праўду"
Далучаемся да суполкі!
http://my.mail.ru/community...
..і далучаем сяброў!
ВЯЛIКIЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI (ЛМ)
(1882-1951)
Адзін з заснавальнікаў савецкай архітэктуры Беларусі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Па яго праектах у Мінску ў 1930-я гады былі пабудаваны Дом урада БССР, Акружны Дом афіцэраў, Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР, галоўны корпус Акадэміінавук БССР. У Магілёве пабудаваны Дом Саветаў. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944 г.).
(1883-1938)
Гiсторык, грамадскi i палiтычны дзеяч. Супрацоўнiк рэдакцыi газеты «Наша нiва», на старонках якой апублiкаваў «Кароткую гiсторыю Беларусi», дзе абагульнiў вядомыя факты пра мiнулае Беларусi з погляду ўласна-нацыянальнай гiсторыi. Працаваў разам з М. Шчакацiхiным. Аўтар артыкулаў пра П. Багрыма, К. Калiноўскага, В. Цяпiнскага i iнш. Акадэмiк Беларускай Акадэмii навук. Адзiн з iдэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Паслядоўна выступаў за незалежнасць БНР.
(нар. 1936)
Беларускi архiтэктар. Аўтар помнiкаў Я.Купалу i Я.Коласу ў Мiнску;
К.Заслонаву ў Оршы; М. Гастэлу i экiпажу яго самалёта каля Радашковiчаў i iнш. Сааўтар мемарыяльных комплексаў «Хатынь», «Прарыў». Аўтар архiтэктурнай кампазiцыi Траецкага прадмесця i праспекта Машэрава ў Мiнску, станцый метро «Плошча Незалежнасцi» i «Нямiга». Адзiн з сааўтараў помнiка «Мiнскае гета», адкрытага ў 2000 г.
(нар. 1931)
Беларускi кампазiтар. Вучань А. Багатырова. Народны артыст Беларусi i СССР. Найбольш ярка талент кампазiтара раскрыўся ў песенным жанры. Аўтар песень на вершы М. Багдановiча, Я. Купалы, Я. Коласа i iнш. беларускiх паэтаў, у т. л. «Спадчына», «Мой родны кут», «Алеся», «Веранiка».
Метки: вялiкiя людзi беларусi
ВЯЛIКIЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI (К)
(1427-1492)
Вялiкi князь лiтоўскi ў 1440-1492 гг. З 1447 г. адначасова i кароль
польскi. Выдаў прывiлей 1447 г., якi паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню запрыгоньвання сялян. У 1468 г. выдаў Судзебнiк — першы зборнiк законаў ВКЛ. Пры Казiмiры ў кiраваннi дзяржавай узрасла роля дарадчага органа — паноў-рады.
(1757-1831)
Кампазітар, творчасць якога знітавана з культурамі Беларусі, Расіі,
Польшчы. Ураджэнец Беларусі. Быў настаўнікам музыкі ў Міхала Клеафаса Агінскага, выдаваў яго музычныя творы, часта бываў у рэзідэнцыі Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме. У 1780-я гады пераехаў у Пецярбург, дзе заваяваў аўтарытэт як арганізатар музыкальнага жыцця расійскай сталіцы. Адзін са стваральнікаў
рускага раманса. Папулярнасць і славу прынёс яму святочны
гісторыка-патрыятычны паланэз «Гром победы, раздавайся», напісаны з нагоды ўзяцця войскамі А. Суворава Ізмаіла і стаўшы дзяржаўным гімнам Расійскай імперыі. На смерць апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага iм створаны Рэквіем.
Метки: вялiкiя людзi беларусi
Кароль...
настроение: Дрэннае
хочется: Плакаць
слушаю: яго музыку
Метки: музыканты
ВЯЛIКIЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI (Д, Е, Ж, З, I)
Рускi пiсьменнiк. Род Дастаеўскiх беларускага паходжання. Захапляўся iдэямi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў. За ўдзел у рэвалюцыйным гуртку М. Буташэвiча-Петрашэўскага ў 1845-1849 гг., якi працягнуў справу дзекабрыстаў, быў прыгавораны да пакарання смерцю, замененага катаргай, дзе перажыў духоўны крызiс i страцiў веру ў мажлiвасць перабудовы грамадства рэвалюцыйным шляхам. Аўтар раманаў «Злачынства i пакаранне», «Браты Карамазавы» i iнш.
Беларускi гiсторык i фалькларыст. Апублiкаваў больш за 150 навуковых прац па гiсторыi Вялiкага княства Лiтоўскага, Расii, Украiны i Польшчы. Яго працы садзейнiчалi станаўленню беларускай нацыянальнай канцэпцыi (сiстэмы поглядаў) у гiстарычнай навуцы. У 1919 г. апублiкаваў нарыс «Асновы дзяржаўнасцi Беларусi». У 1994 г. была выдадзена яго кнiга «Гiсторыя Беларусi». На радзiме вучонага-гiсторыка ўстаноўлены бюст.
Беларускi мастак, этнограф, педагог, археолаг. Адзiн з заснавальнiкаў нацыянальнага гiстарычнага жывапiсу. У сваёй творчасцi выкарыстоўваў гiстарычныя матывы. Напiсаў партрэты шэрага полацкiх князёў, Ф. Скарыны i iнш. Яго графiчныя малюнкi ўпрыгожвалi падручнiк геаграфii А. Смолiча. Пачынальнiк касмiчнай тэмы ў беларускiм выяўленчым мастацтве. Яго шматлiкiя замалёўкi прылад працы, прадметаў народнага побыту маюць этнаграфiчна-пазнавальнае значэнне. Адрадзiў мастацтва габелена. У Мiнску пастаўлены помнiк Драздовiчу. Яго iмя носiць музей мастацтва i этнаграфii (Шаркоўшчынскi р-н).
Беларускi пiсьменнiк, тэатральны дзеяч. Па яго сцэнарыях пастаўлены вядомы фiльм «Белыя росы» i iнш. Аўтар п’ес, прысвечаных падзеям Вялiкай Айчыннай вайны («Радавыя»). Аб складаным гiстарычыным лёсе беларускага народа распавядае яго п’еса «Князь Вiтаўт», пастаўленая па матывах паэмы М.Гусоўскага «Песня пра зубра» на сцэне Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Я. Купалы. У беларускiх тэатрах пастаўлены яго п’есы «Палачанка» i «Чорная панна Нясвiжа» пра лёс Рагнеды i Барбары Радзiвiл.
Метки: вялiкiя людзi беларусi
ВЯЛIКiЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI (В-Г)
Дзяржаўны i грамадскi дзеяч ВКЛ. Выступаў супраць Люблiнскай унii 1569 г. Адзiн з арганiзатараў падрыхтоўкi Статута ВКЛ 1566 г. Аказваў значную падтрымку гуманiсту В. Цяпiнскаму. Фiнансаваў выдавецкую дзейнасць С. Буднага ў Нясвiжы. Апошнi прысвяцiў яму кнiгу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Выступаў супраць заканадаўчага замацавання прыгоннiцтва i наказаў вызвалiць усiх сваiх нявольных i залежных людзей.
Беларускi мастак. Працаваў у жанры гiстарычнага жывапiсу. Напiсаў карцiны «Напалеон каля вогнiшча» i iнш. Да лепшых твораў мастака адносiцца партрэт «А. Мiцкевiч на скале Аю-Даг», зроблены ў час ссылкi паэта ў Расiю (у Крыме). Сядзiба Ваньковiча ў цэнтры Мiнска сёння з’яўляецца фiлiялам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь.
Вялiкi князь лiтоўскi ў 1392-1430 гг. Адзiн з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ. Вёў барацьбу з Ягайлам за ўладу ў ВКЛ. Праводзiў незалежную ад Польшчы палiтыку ўмацавання асабiстай улады ў ВКЛ, накiраваную супраць уплыву польскiх феадалаў. У час яго княжання ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасцi ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе. У Грунвальдскай бiтве 1410 г. узначальваў войскi ВКЛ. Удзельнiчаў у прыняццi Гарадзельскай унii 1413 г. Выношваў iдэю унii каталiцкай i праваслаўнай цэркваў.
Метки: вялiкiя людзi беларусi
Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі
Цэнтралізаванае тэставанне пачалося 15 чэрвеня ў Беларусі. Яно працягнецца па 1 ліпеня.
Сёлета ў лідэрах знаходзіцца матэматыка: яе будуць здаваць 116 тысяч чалавек. На іспыты па рускай мове зарэгістраваліся 110 тысяч чалавек, па беларускай — 65 тысяч.
Навіна сёлетняга тэставання ў тым, што сертыфікаты атрымаюць усе абітурыенты, якія здалі яго на дадатныя балы — гэта значыць, вышэй за нуль.
Метки: навiны
У Слуцкім краязнаўчым музеі будзе выстаўлена Слуцкае евангелле
Зніклая разам з крыжом Еўфрасінні рэліквія будзе выстаўленая ў слуцкім
музеі. Слуцкае евангелле было перададзенае царкве пры вельмі таямнічых
абставінах.
Пра гісторыю вяртання Слуцкага евангелля Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Андрэй Петрашкевіч.
[ чытаць далей → ]
ВЯЛIКIЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI (Б)
Беларускi кампазiтар. Народны артыст БССР. Выхаваў шмат беларускiх кампазiтараў, у т. л. Я. Глебава, I. Лучанка, Дз. Смольскага. Да найбольш значных твораў належыць опера «У пушчах Палесся» па матывах аповесцi Я. Коласа «Дрыгва» (пастаўлена ў 1939 г.), опера «Надзея Дурава», прысвечаная гераiнi Айчыннай вайны 1812 г. Кантата «Беларускiм партызанам» на вершы Я. Купалы прысвечана барацьбе супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. На аснове народных песень стварыў кампазiцыю «Беларускiя песнi» .
Выдатны беларускi паэт, перакладчык, класiк беларускай лiтаратуры. Творы паэта былi выдадзены ў зборнiку «Вянок» i садзейнiчалi ўключэнню беларускай лiтаратуры ў еўрапейскi лiтаратурны працэс. У яго творчасцi найважнейшае месца займала тэма Радзiмы. Любоўю да сваёй роднай зямлi прасякнуты верш «Пагоня». Невылечная ў той час хвароба — сухоты скарацiла жыццё паэта. У Мiнску заснаваны лiтаратурны музей М.Багдановiча.
Метки: вялiкiя людзi беларусi
ВЯЛIКIЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI (А)
АБРАМОВІЧ АНТОН (1811? - пасля 1854)
Прадстаўнiк вядомага магнацкага роду. Вялiкi гетман ВКЛ. Высокаадукаваны чалавек. Пiсаў вершы, музыку. Выявiў здольнасць музыканта-вiртуоза. Мецэнат. Заснаваны iм у Слонiме прыгонны тэатр набыў еўрапейскую вядомасць i назву «сядзiбы музаў». Па яго iнiцыятыве i на яго грошы быў пабудаваны канал Агiнскага.
Грамадска-палiтычны дзеяч ВКЛ. Дыпламат. Падтрымаў Канстытуцыю Рэчы Паспалiтай 3 мая 1791 г. Кампазiтар. Аўтар больш за 200 музычных твораў, у тым лiку паланэза лямiнор «Развiтанне з Радзiмай». Актыўны ўдзельнiк паўстання Т. Касцюшкi ў 1794 г. Яго сядзiбу ў Залессi каля Смаргонi (Гродзенская вобласць) называлi «Паўночнымi Афiнамi». У 1811 г. прапанаваў расiйскаму iмператару Аляксандру I праект утварэння ВКЛ у складзе Расiйскай iмперыi, якi застаўся нерэалiзаваным. У Маладзечне яму адкрыты помнiк.
[ далей → ]
Метки: вялiкiя людзi беларусi
НА БЕЛАРУСІ БОГ ЖЫВЕ
Так кажа мой просты народ.
Тую праўду сцвярджае раса ў траве
І адвечны зор карагод.
Тую праўду сцвярджае
Упартасць хваль,
І продкаў запавет,
І мовы залатая сталь,
І нашых дум сусвет.
Тую праўду сцвярджае
Ўсё зноў і зноў
Усім лёсам, -
Няхай спакваля, -
У хмарах дубоў,
У вясёлках агнёў
Купальская наша зямля.
І няхай давядзе мне
Іншая кроў,
Што брашу,
Як сабачы сын, -
А няма нідзе
Вярнейшых сяброў
І прыгажэйшых жанчын.
Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,
Гэты край –
Твой дом і сабор…
У нас дваццаць з лішнім тысяч рэк,
Адзіннаццаць тысяч азёр.
Нам ёсць што піць,
З падмосткаў ліць,
Чым палі свае акрапіць,
А як давядзе, то ёсць нам дзе
І ворага ўтапіць.
І тая памяць жыве не ў царкве,
А ў кожнай жыве галаве:
"На Беларусі Бог жыве…" –
І хай сабе жыве.
А калі ён шле на нас кару і гнеў, -
Ну што ж, - мы з ім свае:
Ў вяршыні самых гонкіх дрэў
Маланка з неба б'е.
У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў
Маланка ніколі не б'е.
І пра тое кожны пяе салавей
Росным кветкам у роднай траве:
"На Беларусі Бог жыве", -
І няхай да веку жыве.
Уладзімір Караткевіч
Метки: вершы
Трэба медаль "За цярплiвасьць"
Метки: думкi
БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА
Беларускае слова ад спеву,
Бо спявае ў iм даўнiна.
Беларускае слова ад гневу,
Ад Ярылы, ад Перуна.
Беларускае слова ад ласкi -
Сведчаць вусны ды салаўi,-
Не наймалася нi ў падпаскi,
Нi ў падбрэхiчы, нi ў халуi.
Беларускае слова ад злосцi
Да няпрошаных прыбышоў,
Асалоду п'е з чараў мiлосцi,
Медавуху духу - з каўшоў.
Беларускае слова ад славы,
Ад ракi, дзе светлае дно.
Госцi ўстануць з застольнай лавы,
Як у хату зойдзе яно.
Беларускае слова ад Бога.
Слову нашаму Бог дапамог.
Хто не любiць яго, ад тога
Назаўсёды адвернецца Бог!
Рыгор Барадулiн
Метки: вершы
ЛЮБОЎ ДА РАДЗIМЫ
Вочы маюць сляпыя,
Вушы маюць глухiя,
А бязмозгiя не без iлбоў.
Настальгiя па настальгii -
Гэта i ёсць
Да Радзiмы любоў.
Рыгор Барадулiн
Метки: вершы
Чтобы их читать, Вам нужно вступить в группу





