Все игры
Обсуждения
Сортировать: по обновлениям | по дате | по рейтингу Отображать записи: Полный текст | Заголовки

Усе на народны сход!

Жорсткія прысуды ўдзельнікам мірнай акцыі 19 сьнежня, асабліва кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саньнікаву, выклікалі новую хвалю негатыўных эмоцыяў.
На форума
х дэмакратычных СМІ зьявіліся сотні каментаў з праклёнамі ў бок дыктатарскага рэжыму і бясконцымі заклікамі «ШОС!!!!!!!!».
Апазыцыйныя палітыкі выказваюць мары аб тым, што гэта доўга працягвацца не можа, што ціск з боку Эўразьвязу і ЗША, паступовае прыдушваньне з боку Расеі, эканамічны крызіс і абураны народ вымусяць Лукашэнку у хуткім часе адпусьціць усіх палітвязьняў.
Ва ўсіх гэтых воклічах, абурэньнях і марах, на жаль, не чуваць сфармуляваных прапановаў аб тым, што павінна рабіць сама апазыцыя (лідары і актывісты дэмакратычных партыяў, няўрадавых арганізацыяў, а таксама ўсе прыхільнікі дэмакратыі), каб вызваліць сваіх сяброў з турмы.
Ці можа Лукашэнка вызваліць палітвязьняў і пайсьці на сыстэмныя рынкавыя рэформы пад узьдзеяньнем лагічна выкладзенай рацыянальнай аргументацыі? Не, бо ён якраз зь іррацыянальнай прагай да ўлады верыць ў сваю зорку, свой шчасьлівы лёс і што яму ўрэшце рэшт зноў пашэньціць, як тое было на працягу апошніх 16 гадоў. А таму ён лічыць, што трэба «не даць сябе нахіліць», «усім адкручваць галаву» і галоўнае «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца».
Ці могуць паўплываць на Лукашэнку розныя заявы палітычных партыяў і нешматлікія пікеты ў іх падтрымку? Не, бо пакуль у гэтых пікетах удзельнічаюць дзесяткі, ці хай нават сотні актывістаў, некалькі тысячаў амапаўцаў заўсёды будуць мець перавагу.
Ці можа паўплываць на Лукашэнку ціск з боку Эўропы і ЗША? Не, бо на ўсе іхнія «выказваньні занепакоенасьци» і «кропкавыя эканамічныя санкцыі» ён «пляваць хацеў», бо заявы «розных казлоў і быкоў» ніякім чынам не ўплываюць на дабрабыт сям’і Лукашэнкі. Тым больш яны дакладна ведаюць, што ўсе размовы аб мільёнах эўра заходняй дапамогі для апазыцыі — гэта вялікі падман і хлусьня з боку пэўных эўрапейскіх чыноўнікаў, якія займаюцца толькі імітацыяй барацьбы за дэмакратыю.
Ці можа паўплываць на Лукашэнку эканамічны ціск з боку Расеі? Не, бо Крэмль не ставіць перад сабою задачу адхіленьня дыктатара ад улады, а толькі хоча скупіць за бясцэнак найбольш значныя кавалкі беларускай уласнасьці, а вакол гэтай тэмы можна гандлявацца бясконца доўга.
Ці можа паўплываць на Лукашэнку паглыбленьне эканамічнага крызісу? Не, бо нават калі ўсе вакол будуць пухнуць з голаду, ён сабе і сваім сынам хлеб з маслам і ікрой заўсёды знойдзе. А пакуль людзі будуць выказваць незадаволеннасьць сваім эканамічным становішчам адзін аднаму на сваіх кухнях, а па выхадзе з дому выконваць усе загады сваіх начальнікаў, рэжым можа пачуваць сябе спакойна. Тым больш, што ў галовах большасьці людзей вырашэньне эканамічных праблемаў і палітычныя рэформы пакуль ніякім чынам не зьвязаныя.
Прымусіць Лукашэнку сыйсьці (як Ярузельскі, як Чаўшэску ці як Гітлер, гэта ўжо яму самаму вырашаць) могуць толькі сотні тысячаў пратэстуючых беларусаў, якія выйдуць на плошчы большасьці беларускіх гарадоў і рашуча запатрабуюць: «Сыходзь!» Пры гэтым настолькі рашуча, каб усе амапаўцы ясна разумелі, што калі яны палезуць на людзей са сваімі шчытамі і дубінкамі, то «гематомамі ягадзіцаў» не абыйдуцца. Але на раз-два, само сабою, без метадычнай працы ўсіх прыхільнікаў дэмакратычнага выбару такі выхад людзей на вуліцы немагчымы.
З улікам ўсяго вышэй сказанага аргкамітэт партыі «Беларускі Рух» зьвяртаецца да ўсіх людзей, якія не на словах, а на справе гатовыя змагацца за свабоду, разам, неадкладна пачаць кампанію па падрыхтоўцы і правядзеньні 16 кастрычніка Ўсебеларускага Народнага Сходу, і прапануе:
1. Ва ўсіх гарадох і пасёлках Беларусі, дзе знойдзецца група ініцыятыўных людзей хаця б з пяці чалавек, падаць заяўкі ў мясцовыя выканкамы на правядзеньне сходаў грамадзянаў з заяўленай тэмай: «Абмеркаваньне сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне, высьвятленьне таго, хто вінаваты ў зьбядненьні людзей і што трэба рабіць, каб беларускі народ выйшаў з эканамічнага тупіку».
Ў заяўках пазначыць, што арганізатары згодныя на любое месца збору (бо не важна, дзе сабірацца, важна, каб аб плянуемым сходзе даведаліся ўсе жыхары горада і хаця б 10% зь іх прынялі ўдзел у гэтым сходзе.) Вельмі важна, каб ва ўладаў не было фармальных юрыдычных нагодаў адмовіць у сходзе.
На сходы трэба запрасіць як прадстаўнікоў улады, так і прадстаўнікоў апазыцыі, каб людзі маглі самі вырашыць, хто вінаваты ў іхніх праблемах і чые прапановы найбольш перспектыўныя.
2. Заяўкі трэба падаць не пазьней траўня-чэрвеня, але ўсе на адзін дзень — 16 кастрычніка. Чатыры месяцы на падрыхтоўку сходаў трэба дзеля таго, каб апавясьціць максымальную колькасьць людзей і каб нагадаць ім аб сходзе 5-10 разоў.
Менавіта да кастрычніка людзі будуць мець магчымасьць пазбыцца ілюзіяў наконт абяцаньняў Лукашэнкі вырашыць усе праблемы за 1-2 месяцы, што Расея дасьць крэдыты і дапаможа, што ўсё само неяк вырашыцца. Да кастрычніка людзі пасьпеюць пасадзіць бульбу, выкапаць яе і падлічыць, ці хопіць пракарміць сям’ю пры тых цэнах, заробках і тым беспрацоўі, што складуцца ў кастрычніку.
Менавіта ў кастрычніку паглыбленьне эканамічнага крызісу, ціск з боку Эўразьвязу, ЗША і Расеі могуць радыкальна паўплываць на масавасьць народных сходаў (паўплываць, а не замяніць падрыхтоўчую працу!)
Праводзіць усе сходы неабходна ў адзін дзень, каб не даць уладам магчымасьць сканцэнтраваць ўвесь карны апарат у адным месцы.
3. Менавіта ў рамках падрыхтоўкі народных сходаў выступы ў СМІ лідараў апазыцыйных партыяў і праца соцен апазыцыйных актывістаў могуць прынесьці максымальную карысьць.
У той жа час усім прыхільнікам дэмакратычных зьменаў трэба ўсьвядоміць, што, пакуль лідары апазыцыі сядзяць у турмах ці падвяргаюцца іншаму судоваму перасьледу, а актывісты знайходзяцца ў вымушанай эміграцыі ці ў Беларусі пад шматгадовым прэсінгам ўладаў, апазыцыйным партыям самастойна з задачай падрыхтоўкі і правядзеньня народных сходаў не справіцца.
Толькі тады, калі большасьць з тых, хто ўваходзіў ў ініцыятыўныя групы апазыцыйных кандыдатаў, ставіў за іх вылучэньне свой подпіс і галасаваў за іх, самі, персанальна, будуць удзельнічаць у падрыхтоўцы сходаў, акцыя 16 кастрычніка можа быць пасьпяховай.
І персанальны ўдзел павінен быць не толькі ў тым, каб у інтэрнэце на форумах пісаць: «дыктатар-урод» ці «ШОС», а ў тым, каб закантактаваць з 20-50 сваімі роднымі, сябрамі і знаёмымі, сустрэцца зь імі і растлумачыць ідэю і мэтазгоднасьць сходаў 16 кастрычніка. Разам са сваімі аднадумцамі стварыць ініцыятыўную групу і не чакаючы нейкіх загадаў і сьпецыяльных прапановаў самім падаць заяўку на сход, самастойна прадумаць і правесьці агітацыю людзей, не чакаючы, што хтосьці вам напіша ўлётку і прывязе гатовы надрукаваны наклад.
Толькі тады, калі мы здолеем 16 кастрычніка выцягнуць дзесяткі тысячаў людзей на адкрытыя публічныя народныя сходы дзеля абмеркаваньня іх чыста эканамічных асабістых праблемаў, мы будзем мець падставы спадзявацца, што ў хуткім часе ўжо сотні тысячаў беларусаў — ці самі, ці па нашым закліку — выйдуць на плошчы беларускіх гарадоў з магутным воклічам: «Сыходзь!».
НА СХОД!
На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход
Ідзі аграблены закованы народ!
Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў
Аддай на суд свае ўсе крыўды, сьлёзы, кроў.
Аб вечным катаваньні, зьдзеку далажы
І пакажы на курганы і на крыжы.
І аб раскопаных магілах не забудзь,
Дзе груганы тваіх там продкаў косьці рвуць.
Як гналі пот зь цябе паны і каралі,
Як гналі проч цары з радзімае зямлі,
І як крываўляць раскаваныя рабы,
Як ты ўпадаеш зь непасільнай барацьбы.
Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі.
Як гібнеш зь дзецьмі ты ад катняе рукі—
Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход
Ідзі, аграблены, закованы Народ!
Я.Купала.


ПРОСТА ПРАЧЫТАЙ И АДМАВИ МАЛИТВУ

У ноч на 26 красавіка ад спыненьня сэрца на 54-м годзе жыцьця памерла маці Зьмітра Дашкевіча, Вольга Дашкевіч. 

Жанчына не дачакалася вызваленьня сына з-за кратаў... Апошнім часам Вольга Дашкевіч сябе дрэнна адчувала, з-за чаго не змагла прыехаць на суд над Зьмітром. Зараз адвакат і паплечнікі хлопца будуць дамагацца яго вызваленьня хаця б на пахаваньне, якое адбудзецца ў Старых Дарогах, дзе літаральна 2 тыдні назад Вольга і Вячаслаў Дашкевічы адзначылі 32 гады сямейнага жыцьця. 

Пахаваньне адбудзецца ў сьціплым, сямейным фармаце. Маладафронтаўцы просяць журналістаў не прыязджаць на жалобнае мерапрыемства - такое жаданьне мужа Вольгі Дашкевіч. 

Сьветлая памяць... 

P.S. Спачуваньні і словы падтрымкі Вячаславу Дашкевічу накіроўвайце па адрэсе: 222932, вул. 8 сакавіка, д. 37, кв. 6, г. Старыя Дарогі, Мінская вобласць.

БЕЛАРУСЬ

11.04.2011 в 17:58 произошел взрыв на станции Кастрычненская по бредворительным даным погибло 11 человек и от 50-70 раненых 

настроение: Мрачное

БЕСПРЕДЕЛ

Суддзя пакарала маладафронтаўцаў наступным чынам. Кіраўнік арганізацыі Зміцер Дашкевіч атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму, а яго паплечнік — Эдуард Лобаў — чатыры ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Салидарнасць з Палитзаключеными

настроение: Боевое

Гродно

Кто небуть с Гродна Есть    ОТОЗВИТЕСЬ !!!!!!!!!!!!!!!

настроение: Нормальное

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя

Автомобиль с политиком и его двумя дочерьми сегодня был задержан по дороге в Дзержинск сотрудниками Госавтоинспекции. Ситуацию прокомментировал пресс-центру Хартии’97 сам Александр Козулин.

При задержании автомобиля милиционеры заявили, что им «поступил приказ остановить машину». Якобы на проспекте Машерова автомобиль не пропустил пешехода и создал "аварийную ситуацию".

Александр Козулин ехал на похороны тестя с кладбища, где похоронена его супруга Ирина. В это время, возле деревни Василевщина, машину и остановили сотрудники ГАИ. Похороны должны были начаться в 12.00, и Козулин с семьей на них не успевал из-за задержания.

"Со вчерашнего дня меня всюду сопровождали три неизвестные машины. Сегодня утром был ограблен мой автомобиль. Взломали, похитили документы. Сейчас я не могу попасть на похороны. Задерживал нас автомобиль под номером 2001 МО, старший лейтенант Телеш. По его словам, ему поступила команда нас задержать.

Лукашенко работает на свой имидж. Даже в траурный день он не может не давить на меня. Это может его личное указание, или указание его подчиненных», -- отметил Александр Козулин в интервью пресс-центру Хартии’97.

Александра Козулина и его дочерей удерживали в течение часа. Затем им позволили уехать на другой машине, а водителя задержали для составления протокола.

Напомним, что сегодня утром был ограблен автомобиль «Вольво», принадлежащий Козулину. Как сообщила пресс-центру Хартии’97 руководитель пресс-службы политика Раиса Михайловская, из автомобиля исчезли документы. Однако, поскольку сам Козулин на автомобиле давно не ездил, машиной пользовался его родственник. Его документы и исчезли из машины.

Кроме того, как сообщила Рая Михайловская, сегодня был подвергнут ddos-атаке интернет-сайт Александра Козулина. В настоящее время сайт не работает.

Напомним, что политзаключенный был освобожден из тюрьмы вчера. Сегодня он собирался принять участие в похоронах тестя.
 

БУНТ

Галасуй (для таго, каб ведаць статыстыку)! Там пра выбары 28 верасня.

Захадзі сюды і ў левай калонкі ёсць гэта галасаванне.

http://naviny.by/

Перашлі эта ўсім сваім сябрам.

Кирилл *, 30-06-2008 16:35 (ссылка)

Пра Бога...

Не хвалюйцеся, бо Бог нам абавязкова дапаможа.. але толькі тады, калі мы адчуем сябе люзьмі, а не халопамі... Бог дапамагае людзям, ан е жывёлам... ХОПІЦЬ ПРЫСМЫКАЦЦА! ХОПІЦЬ ВЫЖЫВАЦЬ! ТРЭБА - ЖЫЦЬ, каб Беларусь не памерла.. .як толькі зразуемеем, Бог нам абавязкова дапаможа!

Актывістка Руху правяла пікет у Нямеччыне

У нямецкім горадзе Мюнстэр прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта паведаміла заяўляльніца пікета, актывістка Руху "За Свабоду" з Брэста Інга Абрамава.

Па словах брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, акцыя адбылася 16 мая у цэнтры Мюнстэра каля гарадской ратушы. Удзельнікі пікета, грамадзяне Беларусі, Германіі, Польшчы, Румыніі, трымалі ў руках плакаты, на якіх было напісана на нямецкай мове: "Беларусі патрэбна еўрапейская салідарнасць" і "Разам мы зможам зрабіць Беларусь свабоднай".

Удзельнікі акцыі разгарнулі партрэты беларускіх палітзняволеных: экс-кандыдата ў прэзідэнты лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна, актывістаў апазіцыі Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, а таксама зніклых вядомых людзей у Беларусі – Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

З чырвоных і белых свечак актыывісты выклалі бела-чырвона-белы сцяг і лічбу 16. Менавіта 16 верасня 1999 года былі скрадзены Анатоль Красоўскі і Віктар Ганчар. Мінакам раздавалі улёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

- Дарэчы, дазвол на пікетаванне брэсцкая актывістка атрымала ў мясцовай паліцыі па тэлефоне, - падкрэсліў праваабаронца.

Сапраўдны гімн Беларусі

Магутны Божa, Уладар сусьветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых.

Над Беларусяй ціхай і ветлай

Рассып праменьні Свае хвалы.



Дай спор у працы будзённай, шэрай

На хлеб штодзённы, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць дай



Дай урадлівасьць жытнёвым нівам.

Учынкам нашым пашлі ўмалот.

Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ.



 

настроение: Творческое

Метки: Сапраўдны гімн Беларусі

Гісторыя беларускай мовы

19 стагоддзе
У пачатку 19 ст. пачалося станаўленне сучаснай беларускай мовы на аснове беларускіх народных дыялектаў і ва ўмовах адсутнасці сталай практыкі пісьма. Агульная арыентацыя на народнае жывое вымаўленне і ігнараванне здабытку старабеларускай літаратурнай традыцыі (этымалагічна-традыцыйнай) абумовілі развіццё мовы без аніякага кодэксу правілаў граматыкі і правапісу, і запатрабавалі выпрацоўвання зусім новых граматыка-арфаэпічных і арфаграфічных нормаў. Не спрыяла хуткаму арфаграфічнаму ўнармаванню і выкарыстанне пісьменнікамі, фалькларыстамі і інш. двух алфавітаў, лацінскага і кірылаўскага.

Распаўсюджанне беларускай мовы ў канцы 18 ст. — 1-й пал. 19 ст. характарызавалася завяршэннем паланізацыі шляхты былога ВКЛ, сярод якой пад пачатак 19 ст. яшчэ бытавала беларуская мова, і канчатковым заняпадам беларускай мовы ў гарадах.

На распаўсюджанне і выкарыстанне беларускай мовы паўплываў і працяглы палітычны канфлікт паміж расійскімі ўладамі і польскім і паланізаваным дваранствам, у якім абодва бакі спрабавалі атрымаць сімпатыі беларускага сялянства, звяртаючыся да таго з агітацыйнай літаратурай, выдаванай па-беларуску.

Гл.таксама: паланізацыя, русіфікацыя.

Спробы распрацоўкі граматыкі для беларускай мовы рабіліся яшчэ ў канцы 18 ст., пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (гл.таксама: заходнерусізм). Мяркуецца, што першая "Беларуская граматыка", рукапіс якой пакуль не знойдзены, была распрацавана Станіславам Богушам-Сестранцэвічам, магілёўскім архібіскупам[1]. Наступная спроба складання граматыкі беларускай мовы (на аснове кірыліцы) была зроблена Паўлам Шпілеўскім (1846), але рукапіс не быў дапушчаны да друку Расійскай Акадэміяй навук.

У 1835 у Вільні была выдана чытанка для дзяцей "Кароткі збор хрысціянскай навукі. Для сялян рымска-каталіцкай веры, якія гавораць польска-рускай мовай" (выдана польскай лацінкай па-беларуску, тытульная назва па-польску), у 1862 у Варшаве — "Лемантар для добрых дзетак-каталікоў".

У верасні 1859 расійскія ўлады забаранілі друк па-беларуску лацінскім алфавітам ("польскім шрыфтам")[2].

...У рамках агульнага павароту расійскай палітыкі (гл.таксама: русіфікацыя) друк па-беларуску быў забаронены цалкам (1867). З 1869 было дазволена друкаваць кірыліцай беларускія этнаграфічныя зборнікі.

...

 У БССР
Пэўная ўнармаванасць беларускага правапісу была дасягнутая толькі пасля 1918, калі ў свет выйшла школьная граматыка Тарашкевіча. Яна была перавыданая Я. Лёсікам у БССР, у нязмененым выглядзе, у 1922 і 1923, і прынятая ў школьнай сістэме БССР з 1923. Яна была часткова змененая Я. Лёсікам ў 1925, таксама ў форме школьнай граматыкі.

Граматыка Тарашкевіча амаль ад пачатку яе практычнага выкарыстання крытыкавалася за рад недахопаў і нястачаў, найперш Я. Лёсікам (з 1920), які ў выніку прапанаваў (1925), разам з братам А. Лёсікам, праект рэформы правапісу і азбукі.

Абмеркаванню праекту братоў Лёсікаў была прысвечана правапісна-азбучная секцыя Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926). На падставе яе пастановаў над праектам рэформы правапісу ў 1927—1929 працавала Арфаграфічная камісія пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча. Камісія паспела падрыхтаваць і агучыць праект змяненняў беларускага правапісу (1930), але неўзабаве беларускае мовазнаўства, як і наогул беларуская навука, сталася цэлем чарговай хвалі палітычных рэпрэсій. Як адзін з вынікаў, праект быў забаронены як "нацдэмаўскі", было забароненае карыстанне ўсімі працамі рэпрэсаваных мовазнаўцаў, у тым ліку, страцілі нарматыўнасць слоўнікі іх аўтарства.

Ва ўмовах практычнай немені дасведчаных мовазнаўчых кадраў і ў напружаным палітычным клімаце пачалася праца над новым нарматыўным руска-беларускім слоўнікам (1931), працягвалася, але негалосна, праца і над праектам правапіснай рэформы. У 1933, у агульных умовах узмацнення ідэалагічнага кантролю за культурай у СССР і чарговай хвалі барацьбы з "нацдэмаўшчынай"[3], была праведзеная рэформа беларускага правапісу, а фактычна, і граматыкі (1933).

Змена курсу нацыянальнай палітыкі ў СССР у канцы 1920-х гадоў спрычынілася і да гвалтоўнага згортвання палітыкі беларусізацыі, у тым ліку, да новага курсу на павялічэнне ролі рускай мовы як "інтэрнацыянальнага сродку зносін" (гл.таксама: русіфікацыя). У 1931—1940 гадах выпуск кніг на беларускай мове у БССР зменшыўся з 1301 да 375, а на рускай — узрос з 38 да 362 тытулаў[4]. Публічнае карыстанне літаратурнай беларускай мовай стала звязвацца ў грамадскай свядомасці з магчымасцю абвінавачання ў "нацдэмстве".

...

[правіць] Пад нямецкай акупацыяй
У час нямецкай акупацыі (1941—1944) і ажыццяўлення палітыкі "вайсрутэнізацыі" нанова паўстала праблема правапісу. Друкаванне загадаў, абвестак, выпуск газет і інш. адразу запатрабавалі адзінага правапісу, тымчасам рэдактары і супрацоўнікі рэдакцый, прывезеныя ў Беларусь акупацыйнымі ўладамі, не пагаджаліся з усходнебеларускім "бальшавіцкім" правапісам, і многія з іх карысталіся ўласнымі правапіснымі і лексічнымі нормамі. Такі беспарадак спрычыніўся да тэрміновага выдання Краёвым выдавецтвам "Менск" правапісу Тарашкевіча (верасень 1941), першай кнігі, выпушчанай на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Кніга выйшла вялікім накладам (20 тысяч) і прызначалася галоўным чынам для рэдакцый газет і школ. Гэта было моцна скарочанае перавыданне падручніка правапісу, выпушчанага ў Вільні (1925) Р. Астроўскім паводле прац Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка.

Выданне правапісу выклікала новыя спрэчкі, якія доўгі час працягваліся на старонках друку. Наогул, недасканаласць правапісу і тэрміналогіі стрымлівала выданне кніг, асабліва падручнікаў, і надалей. Гэтае пытанне спрабавала развязаць Тэрміналагічная камісія (створаная ў рамках Інспектарата школ, студзень 1942), якая зацвердзіла новы правапіс у сакавіку 1943.

Новы правапіс быў выпушчаны агульным накладам 150 тыс. пад аўтарствам А. Лёсіка ў Мінску (1943), у двух алфавітных сістэмах, і вядомы ў наш час як "8-е выданне правапіс Тарашкевіча", з тым, што пад 7-м выданнем у гэтай нумарацыі вядомае, відаць, г.зв. 6-е выданне правапісу Тарашкевіча, якое выйшла накладам 100 тыс. у Мінску прыблізна ў снежні 1943.

Тымчасам, адметнасцю тагачасных беларускіх выданняў заставаліся адвольнасць і разнастайнасць алфавітных сістэм, непаслядоўнасць правапісу і тэрміналогіі, нават у выданнях школьнага інспектарата.

Новую нявызначанасць і спрэчкі ў беларускім асяроддзі выклікала (снежань 1941) ініцыятыва міністра А. Розенберга аб пераводзе беларускіх школ і друку на "лацінку". Неўзабаве ініцыятыва сталася загадам (25.6.1942) аб паступовым увядзенні "лацінкі" ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ.

Адзначаецца, што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і усходніх вобласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч ўвядзення "лацінкі", яе бліжэй невядомае рэфармаванне, ад чаго, аднак, адмовіліся беларускія дзеячы — энтузіясты лацінкі (напр., Я. Станкевіч).

Наогул, паводле стану на сяр. 1943 на тэрыторыі Генеральнай акругі "Беларусь" выпускаліся па-беларуску 4 назвы газет і 1 часопіс[5]. За час Другой сусветнай вайны на ўсіх землях пад нямецкім кантролем было выпушчана на беларускай мове 117 кніг і брашур, з іх 52 — толькі ў Генеральнай акрузе[6].

...

 Пасля вайны
Амаль адразу па сканчэнні вайны быў узноўлены курс на ўзмацненне ролі рускай мовы і культуры. Асобныя і несістэмныя выпадкі процідзеяння гэтаму з боку кіраўніцтва БССР (напрыклад, К. Мазураў у канцы 1950-х гадоў) на агульны кірунак развіцця падзей не паўплывалі.

У 1960-я гады з’явіліся распрацоўкі, аўтары якіх ужо тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць русіфікацыі беларускага народа (у ліку іншых нярускіх народаў), ставячы мэту інтэрнацыяналізацыі ўсіх сфер жыцця народаў СССР і стварэння адзінага савецкага народа. Гэтая тэорыя была ўхвалена ХХІV з’ездам КПСС (1971), і сталася дырэктывай практычнай дзейнасці партыі.

У выніку, пад пачатак 1980-х гадоўш беларуская мова, фармальна застаючыся роднай мовай беларускага народу, была адсунутая з прыярытэтнай ролі ў яго культурным развіцці, і практычна не існавала ў дзяржаўным апараце, сістэме адукацыі і пад., была фактычна ператвораная ў мову фальклору. Удзел кніг і брашур на беларускай мове ў агульнай выдавецкай прадукцыі БССР зменшыўся (за перыяд 1950—1985) з 85% да 9%. У 1985 на аднаго жыхара Беларусі прыходзілася ў сярэднім 0,5 беларускамоўнай кнігі[7].

Слабасць беларускай нацыянальнай свядомасці вяла да таго, што гэтыя захады сустракаліся пераважна з абыякавым, а часам і з ухвальным стаўленнем грамадства. З іншага боку, "празмерная" зацікаўленасць дрэнным становішчам беларускай мовы магла быць ацэненая як "беларускі нацыяналізм" (як, напрыклад, выступленні А. Белакоза ў 1960-х гадоў або мінскі гурток пач. 1970-х гадоў). Усё ж, пачынаючы з канца 1950-х гадоў, часу пэўнага паслаблення палітычнага кантролю, беларуская грамадскасць не раз выказвала сваю заклапочанасць існуючым становішчам і яго развіццём, як галосна, так і негалосна (дыскусія ў газеце "Літаратура і мастацтва", у тым ліку, выступленні Б. Сачанкі, 1957—1961, самвыдатаўскі "Ліст да рускага сябра" А. Каўкі, 1976 і інш.).

Иван Иванов, 26-03-2008 12:23 (ссылка)

Без заголовка

Народ, рапавядзіце каліласка, што было на плошчы.
Сам вельмі жадаў схадзіць, але нажаль не атрымалася...(
А глядзець Бт неяк не цягне ))

Мэты таварыства

Паважаныя сябры, калі стварылі таварыства, давайце вызначым яго мэты! Чым мы будзем тут займацца і наогул, навошта яно патрэбна! Дзякуй за увагу! Жыве Беларусь!

В этой группе, возможно, есть записи, доступные только её участникам.
Чтобы их читать, Вам нужно вступить в группу